Ніва № 10 (3643), 8 сакавіка 2026 г.

Зона 51

Міхаіл ТАЛЕР

Ілон Маск застыў на месы ў паўсядзячай позе, абсалютна нерэальнай для матэрыяльнага цела, якое знаходзіцца пад уздзеяннем планетарных сіл гравітацыі.

Поўны адпад! У галаву не ўмяшчаецца, нават нагой не запіхнеш. Як такое можа быць?!

Застыў, як скарпіён, заліты празрыстым клеем. Ну, ведаеце, у савецкім войску хлопцы, што служылі на касмадроме Байканур, такія сувеніры рабілі. Заліваюць скарпіёна разрэджаным клеем, той паўзе, і на вачах застывае па меры засыхання той празрыстай субстанцыі. Прыкольныя сувеніры атрымліваліся. Дзяўчаты аж пішчалі да спацелых блузак.

Але як удалося застыць у нелагічнай позе абсалютна жывому чалавеку, ды яшчэ такому разумнаму, без уздзеяння на яго арганізм клею?!

Яму што, ужо і навука не ўказ?! І законы прыроды да лямпачкі?! О, як далёка ўсё зайшло! Хто б мог падумаць.

— Іншапланецянін! — міжволі вырвалася ў мяне з грудзей.

— Не ведаю, — падумаў спадар Маск. — Я яшчэ сам не разабраўся.

Вось табе і на! Ён не разабраўся, а мы, значыць, мусім галаву ламаць, хто ён. Дзе ў людзей сумленне?!

Ну праўда, зуб даю за дакладнасць інфармацыі. Сваімі вачамі бачыў гэтую фантастычную карціну. Азадак Маска завіс над яго працоўным крэслам на вышыні сямі з паловай сантыметра. І гэта ўсё пры сагнутых каленях пад вуглом дзевяноста градусаў. Фантастыка.

Вось толькі што збіраўся сесці. У нагах то праўды няма, як і ў другіх месцах. Ілону Маску гэта дакладна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF