Ніва № 10 (3643), 8 сакавіка 2026 г.
Новыя Вершы Юры БаеныЗ гарачай слязы, з кроплі крыві, з жывога карэння адраджаюся, устаю. На гонях жыцця з тугой пакаленняў, з надзеяй і радасцю тварэння светач нясу. З любоўю на яве сню. Шчасце сэрцам лаўлю. Малітва мая — беларуская мова. Неба маё — ў крылатых словах. * * * Паміж явай і сном ахінем сябе веснавым шэптам ветру, радугай любові і небам вуснаў, каб два галасы нашых сэрцаў маглі злучыцца ў адну песню шчасця. * * * Мова — айчына мая. Мова — матуля мая. Ад трывог і бяссілля ахінае яна... Поле белага снегу ляжыць. Белымі словамі ў здрадлівай шэрай імжы нябачны пішу тайнапіс. У чыстым полі вершам гэтым крычу: У мяне — дарагая сям’я! У мяне — гасцінная зямля! У любы мой край неўзабаве завітае каралева-вясна!.. * * * Добры дзень, гэта я, доўгачаканая вясна. Усмешка на твары, новыя мары. Агні світання і радасць існавання. Спеў салаўя. Пасярэдзіне дня музыка жыцця... Адазваліся званы сэрца — яны ў блакіце верша. * * * Шчаслівы край. Між шчасных грамадзян (...) |