Ніва № 10 (3643), 8 сакавіка 2026 г.

На алтар роднага слова

Уладзімір АРЛОЎ

Сёння госцямі „Нівы” будуць гераіні маёй новай кнігі „Прыўкрасныя. Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, для якіх святынямі былі беларуская кніга і беларуская мова. А мова — „мяккая”, але магутная зброя — можа абараніць дзяржаву лепей за армію.

Тэкст кнігі быў створаны дзякуючы стыпендыі Прэзідэнта Беластока.

Уладзіслава Луцэвіч

Яна мела цікавы радавод. Маці, Эмілія Манэ, была францужанкай і называла сябе (Уладзіслава не пярэчыла) сваячкаю мастака Клода Манэ. Пасля смерці мужа яна пераехала ў Расейскую імперыю і працавала гувернанткаю ў старажытным беларускім мястэчку Вішнева, дзе выйшла замуж за ляснічага Франца Станкевіча. Народжанага ў гэтым шлюбе, апрача Уладкі, сына назвалі Вінцэнтам — у гонар дзеда, удзельніка паўстання 1863 года, знаёмага з Адамам Міцкевічам і Францішкам Багушэвічам. Бабуля Тэкля тады пайшла да інсургентаў сястрой міласэрнасці.

Куміркаю для юнай Уладзі служыла Алаіза Пашкевіч — Цётка. Калі яны ўпершыню сустрэліся ў сябрыне беларускіх студэнтаў і настаўнікаў, дзяўчынку-падлетка адрэкамендавалі „заўзятай беларускаю”. Наша гераіня ўспамінала, што Цётка яе абняла і пахваліла, што „сагрэла і ўмацавала душу, бо сям’я ўспрымала беларускасць як нешта надуманае”. Пазней яны разам з Алаізай будуць займацца нелегальным беларускім школьніцтвам.

Маючы добрыя голас і пластыку, Уладзя ззяла, асабліва ў танцах, у віленскім Беларускім музычна-драматычным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF