Ніва № 10 (3643), 8 сакавіка 2026 г.
Анархіст, які верыць у Бога. Мікалай Дзядок: — Нельга забіць чалавека ў чалавекуМіхал ІВАНЮК«Нельга забіць чалавека ў чалавеку» — гэтыя словы прамовіў чалавек, які, нягледзячы на дзесяць гадоў зняволення ў беларускіх турмах і следчых ізалятарах, не страціў аптымізму і гатоўнасці дзейнічаць у гэтыя цяжкія часы, у якія мы жывем. Гэта нявызначаныя сацыяльна-палітычныя часы, і мы змагаемся са шматлікімі праблемамі, канфліктамі і палітычнай нестабільнасцю. Аднак падчас нядзельнай сустрэчы 25 студзеня ў Беларускім доме «Новая Зямля» чалавек, які правёў дзесяць гадоў у зняволенні, напоўніў сэрцы і розумы беластоцкіх жыхароў часціцай аптымізму і надзеі. Гэты чалавек не схіліўся перад сістэмай, не прасіў скарачэння тэрміну пакарання, не схіліўся перад рэжымам і ніяк з ім не супрацоўнічаў. Ён адбыў пакаранне, ведаючы, што можа неаднаразова вяртацца ў турму ці калонію. Апошні тэрмін ён адбываў спачатку ў папраўчай калоніі ą 9 у Горках (Магілёўская вобласць), а потым у папраўчай калоніі № 17 у Шклове. Вызвалілі яго толькі дзякуючы апошнім сакрэтным пагадненням паміж беларускім і амерыканскім бакамі, а таксама дзеянням дыпламатычных службаў. Менавіта дзякуючы гэтым дзеянням у ноч з 13 на 14 снежня разам са 123 іншымі палітычнымі зняволенымі быў вызвалены Мікалай Дзядок — журналіст, юрыст, праграміст і анархіст, які шмат гадоў удзельнічаў у руху за свабоду ў Беларусі, удзельнічаў у пратэстах, мітынгах і палітычных акцыях. У той вечар ён з’явіўся ў Беластоку, (...) |