Ніва № 10 (3643), 8 сакавіка 2026 г.

Што было першае? Аснова ці «Пегасус»...

Уля ШУБЗДА

Старыя тэлевізары і такія ж прылады для відэагульняў, а да гэтага яшчэ і двухасноўная тканіна. Усё гэта можна было пабачыць у Саколцы, дзе разам з выстаўкай Караліны Радульскай можна было перанесціся ў дзіцячыя гады на кансолі «Пегасус». Крылаты конь дазваляў сесці за самыя культавыя гульні, як «Танкі», «Марыё» і «Пак-Ман».

А 16-й гадзіне ў Камяніцы Тызенгаўза можна было пагуляць у культавыя відэагульні. Гэта стала магчымым дзякуючы супольнаму праекту народнай мастачкі Караліны Радульскай і супрацоўніцтву Сакольскага дома культуры, а таксама асацыяцыі «Rozwagamy».

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра праект мастачкі, звязанай з цэнтрам традыцыйнай двухасноўнай тканіны ў Янаве. У 2025 годзе Караліна Радульская атрымала стыпендыю Маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне мастацкай творчасці пад назвай «Ткацтва пікселяў». У рамках праекта яна стварыла шэсць двухасноўных дываноў, а інспірацыяй сталі камп’ютарныя відэагульні 1980-1990-х гадоў.

Цікава было паглядзець на зробленыя ўручную тканіны, якія прадстаўлялі малога душка Пак-Мана, або крылатую птушку, якую трэба было абараняць у «World of Tanks». Тканіны не былі вялікіх размераў, але фанаты старых гульняў магчыма набудуць працы Караліны Радульскай, якая падкрэслівала, што сама таксама мела кансоль «Пегасус».

— Такі быў план, — сказала Караліна Радульская ў час адкрыцця гульняў і выстаўкі, — што ў рамках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF