Ніва № 10 (3643), 8 сакавіка 2026 г.

Мой лёс — Дубічы-Царкоўныя (ч. ІІ)

Аляксей МАРОЗ

— Наш славуты Ванюшка Марчук узгадаў мне выпадкова ў размове, што ў Рудутах у нейкага Марка ёсць дзве прыгожыя дачкі. «Адна яшчэ падлетка, але другая Аня ўжо дарослая. Валяй туды ў сваты», — сказаў. Але што гэта значыць валяй? Як? Я ж не ведаю гэтых людзей і гэтай дзяўчыны. Дык і яны мяне не ведаюць, — прачытаў Міхал Андрасюк фрагмент з кніжкі, які тычыўся Анны Панфілюк — будучай жонкі аўтара, якая прысутнічала ў аўтарскай сустрэчы.

— На нямецкім ровары прыехаў да вас кавалер з Дубіч. Вы на яго паглядзелі і што падумалі? — спытаў Міхал Андрасюк спадарыню Анну.

— Не ведаў Коля, дзе я жыла ў Рудутах, але пайшоў да Ніканоравай дачкі, якая была родам з Дубіч і падвялі яго пад наша акно і сам прыйшоў у хату. Падумала: «Адважны хлопец, калі сам прыехаў». Паразмаўлялі мы і дамовіліся, што мае бацькі паедуць у агляднае ў Дубічы. З’ездзілі бацькі, пабачылі, як жылі Панфілюкі і запрапанавалі мне паехаць і пабачыць як будучы муж жыве. Калі я ездзіла праз Дубічы ў Вітава да бабы, то мне вельмі не спадабалася там чорная хата з бардовымі вокнамі. Аказалася, што я прыйду ў гэту хату жыць, — сказала Анна Панфілюк.

— Аднак нажылі вы вялікую і прасторную хату, у якой жывяце, — заявіў Міхал Андрасюк.

Асоба з публікі спытала, ці Мікалай Панфілюк спісваў успаміны па-свойму, а пасля рэдактары тлумачылі іх на беларускую літаратурную мову.

— У аснову кніжкі лёг арыгінальны рукапіс аўтара, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF