Ніва № 10 (3643), 8 сакавіка 2026 г.
Непазбежная вайнаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ апошні дзень досыць цяжкай зімы здарылася тое, чаго чакалі і што, пры бліжэйшым разглядзе, здаецца, было зусім непазбежным. 28 лютага Ізраіль і ЗША пачалі маштабную атаку на Іран. На Блізкім Усходзе пачалася вайна не на жыццё, а на смерць, у якую ўжо ўцягнутыя і іншыя дзяржавы рэгіёна. Ваенных аперацый такога кшталту свет яшчэ не ведаў і таму цяжка прагназаваць ці ўсё будзе скончана літаральна за некалькі дзён ці пару тыдняў, альбо ваенныя дзеянні расцягнуцца надоўга. Можна доўга разважаць пра прычыны вайны і яе магчымыя наступствы, але адно дакладна — яна мае экзістэнцыяльны характар. Дзяржава Ізраіль, якую ставіў на мэце знішчыць агрэсіўны ісламісцкі Іран, здолела пераканаць свайго магутнага саюзніка ЗША перайсці да актыўных прэвентыўных дзеянняў. Супольныя ваенныя сілы хаўруснікаў — гэта неверагодная сіла. Тым больш, што «тандэм» падтрымлівае яшчэ вельмі моцны рэгіянальны гулец — Саудаўская Аравія. Няма сумневу, што знешняя збройная частка аперацыі будзе праведзена з надзвычайна эфектыўным вынікам. Ужо за першы дзень аперацыі «Эпічная ярасць» і бамбардавання былі разбураны многія іранскія ваенныя аб’екты, флот і фізічна знішчана амаль уся вярхушка фундаманталістаў. А вось ці захаваецца ў Іране рэпрэсіўны рэжым — яшчэ пытанне. Ці будзе новая хваля пратэстаў, якая скіне ненавісную ўладу, што 47 гадоў жорстка прыгнятала свой народ? За гэтыя амаль пяцьдзясят гадоў сфармавалася як наменклатурная і (...) |