Ніва № 10 (3643), 8 сакавіка 2026 г.

V фінал конкурсу да Дня роднай мовы

Міра ЛУКША

Урачыстае і хвалюючае заканчэнне адбораў міжнароднага дэкламатарскага конкурсу, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы, кончылася фіналам 24 лютага на сцэне Беластоцкага тэатра лялек. Конкурс скіраваны на папулярызацыю беларускай мовы і культуры, а таксама падтрымку творчага самавыяўлення непрафесійных дэкламатараў ва ўсім свеце. Сёлета конкурс арганізаваны па гібрыднай сістэме, што дало магчымасць удзельнічаць беларусам з усяго свету.

Так, усе хваляваліся і трапяталі сэрцы, і часам спыняўся дых у слухачоў — любіцеляў роднага слова, дэкламатараў, іх бацькоў, дзядуляў з бабулямі, настаўнікаў, калег і іншых гасцей. І колькі было апладысментаў, якія выбухалі пасля дэкламацыі важных для беларускай душы твораў проста харызматычных выканаўцаў, якія ўклалі ў сваё адметнае, мастацкае чытанне вершаў усю душу, нават калі верш быў проста вясёлы, дасціпны — вось такі беларускі! Асабліва самыя маленькія ўразілі (у першай групе ўдзельнікаў было больш за трыццаць, а ў фінале — «толькі» пяцёра). Сам удзел у фінале з ліку мнагалікіх удзельнікаў з цэлага свету, розных пакаленняў — ад малеч да дзядуль і бабуль, якіх значна больш за «18 +» — вялікая перамога! І сіла роднай мовы. У конкурсе ўдзельнічала больш за 80 удзельнікаў з розных краін, частка з іх змагла прыехаць на конкурс у Беласток. На пачатку журы разглядала прысланыя відэазапісы выступленняў (сябрамі журы былі вядомыя беларускія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF