Ніва № 08 (3641), 22 лютага 2026 г.
Інтэрнэт-каханне Ігара і ТаняўМіхаіл ТАЛЕР— Ёсць такія мужыкі, якія з за здаравеннай гары выпітых бутэлек так і не заўважылі вялікага натоўпу жанчын, што да знямогі прагнулі чароўнай блізкасці з імі, — цяжка ўздыхнуў Ігар. Ды яшчэ цяжэй уздыхнуў, гэтым разам двойчы, і дадаў: — Гэта я пра сябе гавару. І, зморшчыўшыся, сплюнуў на зямлю так моцна, нібыта хацеў прастрэліць яе наскрозь. У левы бок сплюнуў. А галаву адвярнуў у правы. Ён заўсёды так рабіў як нерваваўся, або калі быў незадаволены сабой. Па ўсім было бачна, што гаворыць шчыра, як у незнаёмага папа на асабістай споведзі. Ды не менш шчыра, без аніякага фальшавання ўздыхае, з чыстым сумленнем дэманструючы шкадаванне пра «без толку пражытыя гады», як казаў яго любімы персанаж дзяцінства Павел Карчагін у фільме «Як гартавалася сталь». Праўда, галоўны герой хіба там меў на ўвазе зусім не жанчын, але хто яго ведае. Кожнаму сваё, і не да яго зараз. Галоўнае, што так цяжка ўздыхаў Ігар, як той незнаёмы поп, выслухваючы шчырую сэрцараздзіральную споведзь. Гэта ж толькі падумаць, як страшна гучыць фраза «без толку пражытыя гады», або прапітыя, калі ўжо больш канкрэтна гаварыць. Хоць тут яно з тэрміналогіяй трэба яшчэ разабрацца, бо прапітыя, яны нібыта таксама пражытыя. Толькі крыху не так, як пасля, заднім чыслом, хацелася б. А можна падумаць, што заднім чыслом не прапітыя гады ўсіх задавальняюць. Ды не. Адны шкадуюць, што прапілі, другія — што не (...) |