Ніва № 08 (3641), 22 лютага 2026 г.
Пад небам далёкім снілі АйчынуУладзімір АРЛОЎГэтым разам хачу прапанаваць шаноўным чытачам „Нівы” аповеды пра беларусак, якія апынуліся далёка ад радзімы, але ўсё жыццё аддана і ахвярна служылі ёй. Мы гартаем разам з вамі старонкі маёй будучай кнігі „Прыўкрасныя. Жанчыны ў гісторыі Беларусі”. Яе тэкст створаны дзякуючы стыпендыі Прэзідэнта Беластока. Наталля Орса Амерыканскія знаёмыя распавядалі: яна ганарылася назваю роднай вёскі, дзе прысутнае слова „Воля” і любіла аднайменны верш Ларысы Геніюш. Памятаеце? „Воля — не тое, што рукі развяжуць...” Тое самае можна сказаць і пра іншы твор славутай паэткі: „А ў школе? У школе ўсё па-польску. / Не «адзін», а «едэн», «пенць» — не «пяць», / «буль» — не «боль» і «бэндзе весь» — не «вёска», — вучыць пані дзетак размаўляць...” Цягам свайго жыцця Наталля імкнулася, каб у школах, дзе працавала, усё было акурат на роднай мове, якая «пляскалася ў грудзёх» і якую яна выкладала і ў Беларусі, і ў эміграцыі За часамі Першай сусветнай вайны яна ў ліку сотняў тысяч беларусаў апынулася ў прымусовым бежанстве і вучылася ў эвакуяванай з Рыгі ў Маскву прыватнай жаночай гімназіі. Усмешкаю лёсу называла тагачаснае знаёмства з Купалам. Завяршыла гімназічную адукацыю ўжо на радзіме, у Наваградку. Потым былі заняткі ва Украінскім педагагічным інстытуце ў Празе. Адтуль яна вярнулася з мужам Аляксандрам. Ён, таксама нараджэнец апетага Міцкевічам кутка беларускай зямлі, (...) |