Ніва № 08 (3641), 22 лютага 2026 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (104). Пытанні без адказаў

Андрэй СЦЕПАНЮК

Штораз цяжэй знайсці адказы на пастаўленыя пытанні. Здавалася б, з гадамі, з жыццёвым вопытам будзе гэта немагчыма, каб не ўмець адказаць. Гістарычна, а нават міфалагічна ўсё выглядае зусім па-іншаму. Старыя барадатыя філосафы, паморшчаныя хатнія дзяды, задуманыя і спаглядаючыя далёка перад сябе, дасведчаныя перажытым вечныя вандроўнікі па сцежках таго, што называецца жыццём — такі вобраз выпрацаваўся гадамі і засеў глыбока ў памяці. А калі прыходзіць той час, калі можна ўжо, без абразы нікога, і сябе самога запісаць да тых жа „дзядоў”, усё пачынае выглядаць зусім не так. Штораз цяжэй знайсці адказы, на здавалася б, простыя пытанні.

Ні змрок, ні святло.

Ні ўчора, ні сёння.

Не ведаюць дрэвы, ці ім зелянець

далей, ці скідаць лістоту.

Не разумеюць вароны,

ці ім куды адлятаць, ці сядзець

на дрэвах.

Суседзі сабраліся пераязджаць,

ды раптам адумаліся

і заносяць рэчы назад

— у старую кватэру.

Усе перашкода ўсім.

Словы не маюць куды казацца.

Цені, што падалі ад людзей,

супадаюць з людзьмі.

На рэчаіснасці пляма.

Алесь Разанаў, Рэчаіснасць

* * *

Не ўмею адказаць на пытанне, чаму ад чатырох гадоў ва Украіне ідзе вайна? Зрэшты, штораз часцей заўважаю, што такое пытанне ставіцца ўсё радзей і радзей. Сучасны свет прывык да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF