Ніва № 08 (3641), 22 лютага 2026 г.

Трыццаць гадоў на металсцэне. Размова з Алесем Таболічам — лідарам металгурта «Znich» з Мінска

Міхал ІВАНЮК

«Ніва»: — Як пасля трыццаці гадоў на метал-сцэне ў Беларусі, а цяпер і ў Польшчы, ацэньваеце месца, якое сёння займае Ваша дзецішча — гурт «Znich» («Зніч»)? Ці з’яўляецеся здзейсненым артыстам? Ці дасягнулі Вы таго, пра што марылі і да чаго імкнуліся як малады прыхільнік металу за гэтыя трыццаць гадоў?

Алесь Таболіч: — Мы дасягнулі шмат за трыццаць гадоў! Выступалі на буйных пляцоўках і фестывалях! Самым буйным быў фестываль «Дунайская Січ» у Ізмаіле (Украіна) — 50 тысяч чалавек. Але самае галоўнае — гэта не выступы, а прапаганда беларускай музыкі! Прапаганда беларускай, славянскай культуры, якая ўжо трыццаць год жыве сярод беларусаў! І на замежжа, і на Радзіме — у Беларусі!

— Ваш апошні альбом «Грамніцы», які Вы выпусцілі 2 лютага, ужо даступны на стрымінгавых платформах. Ці не маглі б Вы расказаць нашым чытачам, адкуль паходзіць назва альбома, што такое свята Стрэчанне (Грамніцы) і што яно калісьці значыла для нашых беларускіх продкаў?

— Нашы продкі жылі ў згодзе з прыродай, і дагэтуль сярод нас жыве той паганскі светапогляд! Чаму, як і ў Польшчы, так і ў Беларусі да гэтага дня святкуюцца і Каляды, і Купалле, і Грамніцы? Гэта наш сусвет! І гэта для нас блізкае і роднае!

Вось жа Грамніцы — старажытнае славянскае свята пары года, сустрэчы зімы з вясной. У яго аснове — вера ў магічную сілу агню і ачышчэнне. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF