Ніва № 08 (3641), 22 лютага 2026 г.
33 Галаканцэрт беларускай песні. Родная песня — іх жыццё!(лук) Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня» — найбольшы і найважнейшы агляд беларускага фальклору і сучаснай песні ў краіне. У Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскім цэнтры мастацтва (па вул. Падлесьнай) 13 лютага конкурс кончыўся гала-канцэртам. Мерапрыемства арганізавана было Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Беластоку ў партнёрстве з Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі і Падляшскім ваяводствам, прадстаўленым ваяводскім радным Ігарам Лукашуком, старшынёй Камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцей Сейміка Падляшскага ваяводства. Беларуская культура з’яўляецца неад’емнай часткай культурнага ландшафту Падляшскага ваяводства. Беларуская песня, у сваю чаргу, з’яўляецца неад’емным элементам беларускага рэгіёна. У адборачных турах фестывалю ўдзельнічалі сотні выканаўцаў з дзясяткаў гарадоў і вёсак нашага рэгіёна, а лепшыя з лепшых, ацэненыя журы, выступілі на гала-канцэрце, у прэстыжнай зале Еўрапейскага цэнтра мастацтва. На сцэне выступілі пераможцы цэнтральных адборачных тураў фестывалю, сцэнічныя і фальклорныя ансамблі, салісты і хары з Падляшша, таксама і ветэраны, якія прадстаўляюць фальклорныя ансамблі, і моладзевыя групы, якія імкнуцца працягваць традыцыі сваіх продкаў. Мерапрыемства было не толькі конкурсам, але і святкаваннем беларускай музыкі і традыцый. Мастакі выступаюць і рыхтуюцца гадамі, не толькі для конкурсаў! Песня — іх жыццё! (...) |