Ніва № 08 (3641), 22 лютага 2026 г.

Чытаць праўду

Міхаіл ВАЙНОВІЧ

Маленькая радасць лепш, чым вялікая бяда. Гэта ж старадаўняе беларускае выслоўе. А старадаўнія беларусы былі мудрымі. Перш за ўсё таму, што не любілі лгаць. І лгуноў цярпець не маглі. Сутнасць у людзей была такой. Праўдзівай.

Ну, а калі ўжо хто пападзецца на падмане — абыходзілі таго бокам. Лгун не меў аўтарытэту толькі з за таго, што ўмее добра рабіць сваю работу. А якая ж у лгуна яшчэ работа можа быць, калі пачаў зарабляць на падмане і махлярстве.

Вось і ў сферы прафесійнай інфармацыі, калі парафразаваць тую старадаўнюю мудрасць на мову журналістыкі, атрымліваецца, што маленькая праўда лепш, чым вялікі падман.

Лепш то яно лепш. З гэтым ніхто асабліва спрачацца не стане. Толькі вось у наш час многія акулы пяра сцвярджаюць, што за праўду мала плацяць. У шырокім сэнсе. Мне асабіста пра тое, сарамліва так, даводзіў даволі паважаны лгун ад гэтай прафесіі. Час, маўляў, такі.

Мала плацяць за праўду, сцвярджаў. А бывае і наадварот. Многа б’юць. То ж які дурань, тыпу, зробіць на гэта стаўку?! Апраўдваўся так.

Свет нібыта перавярнуўся. Лгуноў ужо не асуджаюць. Гэта паважаныя персанажы. Жыць, маўляў, умеюць. А як прыгожа лгуць. Заслухаешся.

Вось пападаецца якісьці блогер на нахабным падмане, а яго працягваюць прасоўваць угору і ў народ. Алгарытмічныя сістэмы інфармацыйнага поля ставяць яго хлусню на першыя месцы найбольш праглядваемага часу, рэкламуюць іншыя пісакі, яму падобныя. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF