Ніва № 08 (3641), 22 лютага 2026 г.

Абуджэнне ці звычайная крывадушнасць?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні ў сусветнай палітыцы адбылася надзвычай важная падзея, якая ў значнай ступені вызначыла бліжэйшую нашу будучыню — прайшла Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы. Мы ўрэшце даведаліся, што аднапалярны свет скончыўся, а Еўропа нарэшце прачынаецца, устае з калень і неўзабаве выявіць сваю сапраўдную сілу. ЗША ўжо не могуць ды і не хочуць быць гарантам стабільнасці і сусветнага парадку. Пра гэта яшчэ летась заявіў віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, а сёлета крыху лагодней, але не менш цвёрда пацвердзіў дзяржсакратар Марка Рубіё. Больш Амерыка гарантаваць бяспеку Еўропы не збіраецца і не будзе.

Выказванняў еўрапейскіх палітыкаў на чарговым Мюнхене было надзвычай шмат. Вось толькі некаторыя яскравыя цытаты. Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц: «Больш сусветнага парадку ў тым выглядзе, да якога мы прывыклі, не існуе». Ён жа: «Еўропа павінна стаць сапраўды суверэннай»; «Мы павінны змяніць наша мысленне і пачаць дзеіць як самастойная сіла». Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кірк Стармер: «Мы павінны нарасціць жорсткую сілу, гэта адзіная валюта новай эпохі»; «Еўропа павінна стаяць на ўласных нагах»; «Нашы эканомікі на 10 разоў большыя за расейскую і нам трэба дзеіць адпаведна»; «Еўропа не можа быць залежным аб’ектам, яна павінна стаць стратэгічным акторам». Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен: «Узаемная абарона — гэта не опцыя, а наш абавязак. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго — гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF