Ніва № 08 (3641), 22 лютага 2026 г.
Стараюся, каб урокі беларускай мовы былі больш цікавыміАляксей МАРОЗРазмова з метадычным дарадчыкам па навучанні беларускай мове, настаўнікам беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Янам Карчэўскім. — Восенню мінулага года мінула пяць гадоў ад часу, як Вы сталі працаваць метадычным дарадчыкам па навучанні беларускай мове. Хто Вам прапанаваў гэтую працу? — Прапановы не было. Калі аказалася, што ёсць свабоднае месца на пасадзе дарадчыка па навучанні беларускай мове, я падумаў паспрабаваць паступіць на гэтую працу, паколькі быў у мяне доўгі вопыт працы як настаўніка беларускай мовы. Цікавіла мяне гэтая дадатковая работа, дзе можна будзе рабіць новае. Тады я падаў заяву ў Цэнтр адукацыі настаўнікаў у Беластоку. — Якія былі пачаткі працы дарадчыка? — Спачатку была планіроўка таго, што я буду рабіць як метадычны дарадчык па навучанні беларускай мове. Пасля стварыў я інтэрнэт-платформу настаўнікаў беларускай мовы. Падумаў, што спатрэбіцца такая платформа, дзе будуць выкладзены матэрыялы патрэбныя да навучання беларускай мове і матэрыялы створаныя настаўнікамі беларускай мовы. Змясціў я першапачаткова свае матэрыялы, а пасля свае матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі дабаўлялі настаўнікі беларускай мовы. Платформа разбудоўваецца і ўвесь час пашыраецца. Знаходзяцца там закладкі — дыдактычныя дапаможнікі, мультымедыйныя прэзентацыі, матэрыялы з майстар-класаў, тэксты беларускай літаратуры, тэксты для дэкламатараў, некаторыя (...) |