Ніва № 07 (3640), 15 лютага 2026 г.
Кітайскі Новы годМіхаіл ТАЛЕРДзве снягурачкі знялі свае шубы адразу ля дзвярэй, ператварыўшыся чароўным цудам з вулічных зімовых персанажаў у казачных хатніх феяў. Зрэшты, якая там розніца, фея ці снягурачка. Казка — вось што важнае. Яны роўным, цвёрдым, ды падкрэслена няспешным крокам увайшлі ў пакой з накрытым святочным сталом. Сінхронна, нібы рабілі кропкавы артылерыйскі абстрэл, снягурачкі-феі спакусліва зірнулі заманлівым азіяцкім поглядам цёмных раскосых вачэй спачатку на Валерку, пасля на Міколу, а пасля з вартасцю прынцэс павольна ўселіся на прапанаваныя месцы. Пры гэтым злёгку паправілі тонкімі пальчыкамі свае кароткія спаднічкі. Валерка толькі і змог выдыхнуць на вуха сябру голасам сабакі перад сконам: — Я не магу гарантаваць, што магу стрымацца хаця б да трэцяй чаркі. Рот у яго пасля гэтай фразы яшчэ доўга не закрываўся, як і вочы, якія не міргалі. Не маглі адарвацца ад стромкіх постацей і мілавідных усмешак гасцей жаночага полу. Прычым адно вока ад адной госці, другое ад другой, стараючыся абедзве выявы перамясціць у аналітычны аддзел галавы без накладак адно на другое. У гасцей жаночага полу аказаўся не толькі прывабны выгляд ды погляд, але і добры слых. — Я ўсё чула, — сказала адна з іх на рускай мове, хоць мурлыканне яе млявага кацінага голасу выдавала больш усходняе паходжанне. — Гэта вельмі не прыстойна з вашага боку так парушаць традыцыі той краіны, дзе мы зараз знаходзімся, — (...) |