Ніва № 07 (3640), 15 лютага 2026 г.
Аддана служылі навуцыУладзімір АРЛОЎНіколі не стамлюся захапляцца талентамі нашых суайчынніц, якія служылі і Беларусі, і — калі такая выпадала доля — іншым краінам. Хачу пазнаёміць шаноўных чытачоў „Нівы” яшчэ з некалькімі старонкамі сваёй будучай кнігі „Прыўкрасныя. Жанчыны ў гісторыі Беларусі”. Сёння з намі жанчыны, што праславіліся ў розных галінах навукі. Тэкст кнігі ствараўся дзякуючы стыпендыі Прэзідэнта Беластока. Вера Гедройць Калі будзеце сачыць за прэміяй імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую празаічную кнігу года, можаце ўзгадаць, што гэты старажытны літвінскі род даў літаратуры не толькі рэдактара легендарнай „Культуры”, але і нашу гераіню. Праўда, яна дасягнула славы пераважна не ў прыгожым пісьменстве. Яе дзед за ўдзел у паўстанні 1863-га года быў пакараны смерцю, бацька пазбаўлены шляхецтва і мусіў ратавацца ўцёкамі ў глыбіню Расеі, дзе праз гады набыў маёнтак недалёка ад Айчыны, пад Бранскам. 13-гадовай падлеткаю Вера пазнаёмілася з настаўніцай-народніцай і „заразілася” ад яе незалежнасцю і мэтанакіраванасцю. Сярод выкладчыкаў бранскай жаночай прагімназіі найбольш уплываў на дзяўчыну зрабіў будучы філосаф і пісьменнік Васіль Розанаў, але ён не здолеў уратаваць Веру ад выключэння за выпуск рукапіснага сатырычнага лістка. Урэшце Вера ўсё ж з выдатнымі адзнакамі скончыла прагімназію, стала студэнткаю пецярбургскіх медычных курсаў і хацела вучыцца далей. Але ў Расеі жанчыны (...) |