Ніва № 07 (3640), 15 лютага 2026 г.

30 гадоў без Марылькі (ч.ІІ)

Аляксей МАРОЗ

Марылька была старэйшай сяброўкай па беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і жылі мы ў адным акадэміку. Яе цеплыня біла тады неверагодна. Некалькі разоў выратавала мяне ад «галоднай смерці». Калі яна бачыла мяне, то гаварыла: «Андрэйку, хадзі. Ты пэўна галодны і я цябе падкармлю, бо ў цябе няма часу, каб есці». Такі незабыўны ўспамін застаўся назаўсёды. Калі я вярнуўся ў Бельск і пачаў працаваць у бурсе, яна працавала ў «тройцы». Нашы дарогі перасякаліся, але хутка быў час, калі Марылька захварэла і можа часцей была ў шпіталі, чым у Бельску. Пасля я меў нагоду мець дачыненне з яе дзяцьмі. Яе сын Давід нарадзіўся ў тым самым годзе, што мой сын Міхал і яны нават вучыліся ў адным класе. Часта спатыкаўся з цяперашнім айцом Паісіем і з Аксанай і надалей маю нагоду з імі спатыкацца. Гэты ўспамін Марылькі жыве ўва мне, калі гляджу на яе дзяцей, якія таксама сталі добрымі людзьмі і частка Марылькі засталася ў памяці з намі. Марылька была неверагодным чалавекам, які кахаў усіх людзей, а яе неверагодная натуральная ўсмешка была чароўнай для ўсіх. Марылька хацела дапамагчы ўсім. Яна была сапраўднай беларускай, шчырай у беларускіх справах. Верыла ў тое, што рабіла і была паэткай. Я ўжо пасля яе смерці пачаў дакладней чытаць яе вершы і вяртаюся да іх. Кніжку-альбом, якая была выдадзена Аб’яднаннем «АБ-БА», я выкарыстоўваю і цяпер і займае яна важнае месца на маёй кніжнай паліцы. Мая праграма, якую я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF