Ніва № 07 (3640), 15 лютага 2026 г.

Беларуская песня ў Беластоку

Уршуля ШУБЗДА

Сёлетнія элімінацыі ХХXIII Агульнапольскага фестывалю „Беларуская песня 2026” прайшлі 31 студзеня ў Падляшскай філармоніі. На сцэне можна было пабачыць самыя вядомыя і любімыя калектывы, бо, як ні дзіўна, падабаецца тое, што роднае і блізкае. А песні, якія прагучалі са сцэны, напэўна суправаджалі вяселлі, розныя сямейныя і сяброўскія мерапрыемствы, якія напэўна моцна мацуюць супольнасць.

Варта дадаць, што «Беларуская песня» — гэта чарговы доказ таму, што ладжаныя БГКТ сустрэчы маюць сапраўды вельмі верную публіку. Хаця на панадворку мароз, холад, а да гэтага і цемра, бо беластоцкі агляд пачаўся ў 17 гадзін, то людзей прыйшло даволі шмат.

Не было таксама выпадку, каб нехта ўпаў на слізкім лёдзе, які, як пастка, акружаў філармонію. Можна сказаць, што перад філармоніяй была гэтак званая «шклянка», а не, на жаль, як спяваецца ў песнях, чарка на пасашок. Усё-такі і без чаркі было складана дабрацца і выбрацца, але вопытныя старажылы, але не толькі, добра ведаюць, што па такой паверхні найлепш хадзіць „на пінгвіна”. Так і я выходзіла з адной старэйшай элегантнай паняй, якая дабіралася сюды на аўтобусе ажно з Выгоды. Абсалютна можна перайсці, выйсці і яшчэ правесці прыемную размову пасля эмацыйных выступаў.

Што асаблівага сёлета магло зацікавіць гледача? Напэўна гарманіст, пан Віктар. Яго гармошка нічым чарадзейная флейта пацукоў вельмі моцна заварожвала публіку. Не ведаю ці гэта яго баян, ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF