Ніва № 07 (3640), 15 лютага 2026 г.

Ваяводскае святкаванне 20-й гадавіны Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальных мовах. (Частка ІІІ)

Міхал ІВАНЮК

Ігар Лукашук таксама пракаментаваў тэму: — Гістарычная памяць — найважнейшы элемент ідэнтычнасці кожнай супольнасці, у тым ліку і нацыянальных меншасцей. Ці павінны меншасці мець уласную гістарычную памяць? Гэта адзін з найважнейшых элементаў. Калі няма канкрэтных палажэнняў, якія б давалі нацыянальным меншасцям права мець уласныя меркаванні, прымаць уласныя погляды або асвятляць розныя падзеі, то такое права застаецца толькі дыскрэцыйным, што азначае, што яго можна аспрэчыць і паставіць пад сумнеў у любы момант. Я кажу не толькі пра памяць пра сумныя і цяжкія моманты нашай гісторыі, але і пра слаўныя. Я хацеў бы вярнуцца да сваёй заявы на пачатку сустрэчы. Мы ўсе з’яўляемся спадчыннікамі Рэчы Паспалітай. Кожная нацыянальнасць, якая жыве ў Падляшскім ваяводстве, таксама функцыянавала ў гэтай дзяржаве і зрабіла свой уклад, і таксама павінна мець права выразна сфармуляваць гэты ўклад і патрабаваць або чакаць, што гэты ўклад будзе вылучаны ў агульным апавяданні. Гаворка ідзе пра прыняцце пэўнай перспектывы і погляду. Так, я хачу мець права прымаць свой уласны погляд пры ацэнцы гістарычных фактаў.

Артур Канпацкі, адказаўшы на пытанне Ігара Лукашука, перайшоў да наступнага падрыхтаванага ім пытання:

— У якім кірунку павінна рухацца дзеючае заканадаўства, каб лепш рэалізаваць механізмы падтрымкі і клопату пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF