Ніва № 07 (3640), 15 лютага 2026 г.

Праўда пра мудрасць, і мудрасць пра праўду

Міхаіл ВАЙНОВІЧ

Дурань думкай багацее. Народная мудрасць, між іншым. І гэта не яе назваў народнай. Гэта сам народ так распарадзіўся. Мае на тое эксклюзіўнае права і, нібыта, усю паўнату ўлады. Так мяркуе, прынамсі.

А як жа ж! Народ, азначае ўсе мы, хоць слова ў адзінкавым ліку ўжываецца чамусьці.

Толькі ўдумайцеся ў сэнс прымаўкі. Каго там мудры народ назваў дурнем? Напэўна не сябе. А каго тады? Кагосьці іншага, з каго ён і складаецца.

Ну вось каго не паслухаеш, усюды дурні. А народ — мудры.

Парадокс вымалёўваецца. Людзей, збольшага, мудрымі то не так часта называюць. А мудрасці народныя існуюць. Вунь іх колькі. На памяць і паловы не вывучыш.

Праўда, бывае мудрым называецца не толькі народ у цэлым, але часамі і рэдкія адзінкавыя яго прадстаўнікі. Вось яны то і дараць свету аформленыя ў лагічны сэнс даходлівыя і зразумелыя ісціны. За што іх нярэдка лічаць вар’ятамі. А вось іх выказванні мудрымі. Яшчэ адзін парадокс.

А пасля і народнымі называюць.

Напэўна таму, што мудрасць, выказаную разумным чалавекам, народ сабе проста прысвоіў. Экспрапрыіраваў, як бы мовіць па-навуковаму. Разумны чалавек то не супраць. Хай сабе забіраюць на здароўе. Абы насілі.

Яму ж галоўнае, каб мудрасць пайшла ў людзі. І ён так яе сфармуляваў трапна, што каб не толькі дайшла, але дайшла з упэўненасцю, што гэта і ёсць калектыўная творчасць усяго люду. Так лепш будзе ўспрымацца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF