Ніва № 07 (3640), 15 лютага 2026 г.

Алімпійскі неспакой

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ёсць такі распаўсюджаны выраз-штамп — з алімпійскім спакоем. Але той жа спакой, як вядома нам з паэзіі, толькі сніцца. Няма спакою і вакол алімпіяды, якая пачалася днямі ў двух італьянскіх гарадах — Мілане і каларытнай Карціне- д’Ампеца. Тым больш, што нядобрыя храналагічныя паралелі засталіся з папярэдніх белых гульняў. Прыпомню тут, што зімовая алімпіяда 2014 года прайшла на тэрыторыі Расеі ў Сочы. Перад тым ландшафт гэтага прычарнаморскага горада быў ледзь не напалову зруйнаваны будаўніцтвам алімпійскіх аб’ектаў, а ў людзей пазабіралі жытло, якое належала ім пакаленнямі. Для горада гэта была сапраўдная экалагічная і маральная катастрофа. Ледзь паспела скончыцца тая алімпіяда, якая ўрэшце прынесла Расеі не славу, а ганьбу з за выкрытага пазней допінгу, Масква здзейсніла захоп Крыма. З іншага боку алімпіяда ўскосна паспрыяла таму, што Еўрамайдан у Кіеве скончыўся перамогай украінскіх сіл, а тагачасны кіраўнік дзяржавы Януковіч, які пацярпеў палітычны крах, уцёк у Маскву. Непасрэдна ў час алімпійскіх гульняў Расея не наважылася напоўніцу збройна ўмяшацца ў падзеі ў сталіцы Украіны. Еўрамайдан перамог, а анексія Крыма была ўжо ўслед.

Зімовыя гульні 2018 года прайшлі ў Паўднёвай Карэі і неяк зусім не запомніліся. А вось 2022 год прынёс новыя спадарожныя паралелі. Белая алімпіяда праходзіла тады ў Кітаі таксама ў лютым месяцы. Паралельна Расея ўзмоцнена рыхтавала маштабнае ваеннае ўварванне ва Украіну. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF