Ніва № 07 (3640), 15 лютага 2026 г.

Сваёй праўды не выпускай за парог хаты!

Ганна КАНДРАЦЮК

1 лютага панаваў такі крэпкі мароз, што бацюшка не мог пакарыстацца крапілам і асвяціць магіл крашчэнскай вадой. Усё мігам, на ляту, замярзала.

Раніцай калі мы з Валяй Лаеўскай, Анатолем Вапам і Міхалам Грэсем адпраўляліся на машыне ў Браньск, тэрмометр паказваў 23 градусы ніжэй нуля. На месцы сустрэў нас амаль пусты, прыкрыты снегам пляц для паркоўкі. Кожны іншы раз, калі ў парафіі было свята, тут цяжка было развярнуцца. Але не ўсіх напужаў мароз, на літургіі сабралася больш за дваццаць асоб. У Браньску падрыхтаваліся да свята, ужо дзень раней уключылі новую электрычную печку, якая працавала ўсю ноч. Саграваў і прыгожы голас святара ды зладжаны спеў на харах, і асабліва, калі перад прычасцем хор заспяваў рэлігійны гімн беларусаў «Магутны Божа».

— Ці адчуваем дапамогу нашых святых? Калі ў нас багаслужба, людзі, што ідуць вуліцай, спыняюцца, слухаюць. Пасля яны пытаюць, адкуль такія прыгожая спевы, — кажа святар Андрэй Ноздрын. — І ў гэтым зацікаўленні ёсць ветлівасць. Гэтага раней не было...

Мароз усё ж атакаваў праз мармуровую падлогу, уваходзіў у ногі. Таму ў спеху, усё тупаючы адубелымі нагамі, адразу пасля літургіі на машынах адправімся ў Пухалы-Старыя, а больш дакладна ў лес, дзе 31 студзеня 1946 года былі замардаваны 30 вазакоў з падгайнаўскіх і падбельскіх вёсак.

Ніхто не ведаў як марознае надвор’е паўплывае на настрой пілігрымкі.

* * *

І вось (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF