Ніва № 06 (3639), 8 лютага 2026 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (29)

Ганна КАНДРАЦЮК

Бацька як амлатовы не расставаўся з маторам, ён даглядаў прыладу з пяшчотай. Пасля кожнай малацьбы яго прывозілі да нас на панадворак і хавалі ў клуні. Верагодна, гэта быў самы просты мадэль з адкрытай каленчата-поршневай сістэмай.

Маторчык уключалі ўручную, энергічна круцячы завадным рухавіком, а той у адказ пыхкаў, спачатку асцярожна тах-тах-тах, падбіваў хуткасць глыхаючы апошні гук та-та-та, каб у рэшце рэшт выдаваць рытмічны працяглы гул як разгонены цягнік. У памяці застраглі яшчэ белыя аблачынкі пары, якія дабываліся з пукатага бачка. Гэта паравала вада, якой студзілі запраўлены саляркай матор. А ён, той пыхтун, хоць маленькі і смешны, бо сваім выглядам напамінаў мне казляня, ажыўляў вялізную малацілку, абуджаў энергію людзей, што завіхаліся ў яго разгоненым рытме і назойлівым брынканні.

Мне падабалася яшчэ эстэтыка малацьбы, залатыя адценні саломы і зерня, з якіх найпрыгажэйшая пшаніца. Зерне крыху напамінала савецкае золата, прыпраўленае чырванню і загадкавай цеплынёй. Яшчэ любіла перасыпаць у жменьцы насенне пустазелля, якое разам з мякінай выплёўвала малацілка ў асобную зялёна-рыжую кучку. Гэты адыход і смецце не магло змарнавацца, яго зграбалі ў пасудзіны і кармілі курэй, каб палепшыць смак яечак і кураціны.

* * *

Смак малацьбы гэта не толькі жараная капуста. Кожны чакаў, калі на стол прынясуць галубцы. Яны лічыліся каралеўскай стравай, а восень гэта той сезон, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF