Ніва № 06 (3639), 8 лютага 2026 г.

Яны сябравалі з натхненнем

Уладзімір АРЛОЎ

Сёння зноў прапаную шаноўным чытачам „Нівы” перагарнуць некалькі старонак маёй новай кнігі „Прыўкрасныя. Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, якая чакае выхаду ў гэтым годзе. Гаворка пойдзе пра мастачак, якія пакінулі свае імёны не толькі ў айчыннай культуры, але — воляю лёсу — і ў мастацтве іншых народаў. Аднак і ў гэтым выпадку яны засведчылі творчыя магчымасці свайго народа. Кніга стваралася дзякуючы стыпендыі Прэзідэнта Беластока.

Бальбіна Світыч

Яе назвалі ў гонар нехрысціянскай пакутніцы Бальбіны Рымскай.

ХХ стагоддзе з яго войнамі і гекатомбамі таксама магло абяцаць пакутніцкі шлях, аднак некалькі разоў лёс над нашай гераіняю проста злітаваўся.

У чатыры гады, пасля смерці бацькоў, яна засталася кругом сіратою, але знайшла новую сям’ю. Дакладней, гэта яе знайшла і ўзяла пад апеку шляхецкая сям’я Віткоўскіх, што жыла пад Кобрынам. Сваіх дзяцей прыёмныя бацькі не мелі і рабілі ўсё дзеля выхавання і адукацыі Бальбіны.

Вучылася яна ў Берасцейскай гімназіі імя героя 1863-1864 гадоў Рамуальда Траўгута, камандзіра інсургентаў Кобрынскага павета, якога пасля ранення выратавала і пераправіла ў Польшчу маладая сувязная Эліза Ажэшка. (Цяпер у будынку гімназіі стары корпус універсітэта.)

Ужо ў той час Віткоўскія ганарыліся цэлай галерэяй скульптурных твораў сваёй выхаванкі. Гэты збор папаўняўся штолета, калі Бальбіна прыязджала на вакацыі з Кракаўскай мастацкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF