Ніва № 06 (3639), 8 лютага 2026 г.
„Адным жыццём замала”Лена ГЛАГОЎСКАЯ— такую кнігу абяцаў чытачам у „Ніве” (№ 50) у 2001 г. у сваім апошнім допісе Мацей Канапацкі. Тады, маючы за сабой 75 гадоў жыцця, рыхтаваўся „да падсумавання жыццёвага шляху ў выглядзе кнігі”. Ніколі яна не паўстала, хаця Мацею заставалася яшчэ амаль 20 гадоў жыцця. Мацей Канапацкі — легендарная постаць „ніўскай маладосці” пералому 50-х і 60-х гадоў ХХ ст. — памёр 3 снежня 2020 г. — раптам пяць гадоў таму назад яго не стала. 29 студзеня гэтага года мінула 100 гадоў як ён нарадзіўся ў Вільні, у якой прайшло яго дзяцінства і маладосць. Там, на Сніпішках па вул. Львоўскай, 12, Мацей Канапацкі пражыў 20 гадоў! „Дом мой стаіць там самотна дасюль, а мяне там няма з 1946 г.” — часта паўтараў. Хаця наведваў Вільню няраз пасля 1990 г., фатаграфаваўся на фоне свайго дома і яго старых дзвярэй, памятаючых даўніх жыхароў, але, на жаль, не быў ужо гэта яго дом. Настальгія па дзяцінстве і маладосці прысутнічала ў яго кватэры разам з прывезенымі з роднай хаты сямейнымі памяткамі. І хаця Мацею Канапацкаму пасля Вільні прыйшлося вандраваць па Польшчы — праз Быдгашч, Торунь, Кракаў, Варшаву, Беласток, Сопат, Саколку — сямейныя скарбы захаваліся ў новай набытай кватэры ў Сопаце па вуліцы Сыракомлі, 5. Іх ахоўніцай была перадусім маці Мацея — Галена (нар. у 1888 г., якой Алах даў пражыць на зямлі 99 гадоў!) Пераязджаючы ў Быдгашч, потым у 1956 г. у Сопат, забірала з сабой два сундукі з сямейнымі памяткамі, каб (...) |