Ніва № 06 (3639), 8 лютага 2026 г.
30 гадоў без МарылькіАляксей МАРОЗ— «30 гадоў без Марылькі» — «... абяцанні бязлітасна час глытае, зацягвае змроку бяльмом...» — 26 студзеня будзе 30-ая гадавіна смерці нашай Мамы Марыі Базылюк-Соснюк. Ведаем, што была яна важнай асобай у жыцці шмат каго з Вас. Адных вучыла, з іншымі сябравала, з кімсьці схадзіла пехатой Беласточчыну, каб пазнаць яе найбольш глухія і найпрыгажэйшыя куткі, кагосьці прымала ў сваёй кватэры, абмяркоўвала літаратуру, спявала, вышывала..., — напісалі ў запрашэнні на адзначэнне гадавіны дзеці Марыі Базылюк-Соснюк — Аксана, Міхал, Давід і айцец Паісій. 24 студзеня ў Свята-Міхайлаўскай царкве ў Бельску-Падляшскім служыліся літургія і паніхіда, а на праваслаўных могілках удзельнікі ўрачыстасці маліліся ля магілы Марыі Базылюк-Соснюк. — Ёсць такая наша праваслаўная традыцыя, што нашых усопшых мы просім дапамогі, а ў сваіх малітвах молімся за іх. Я заахвочваю прасіць памерлых дамамогі, як жывых, каб дапамагалі нам у звычайным штодзённым жыцці. Калі чалавек быў добрым у сваім жыцці, кахаў сваіх блізкіх, ён нясе гэта ў сваёй душы на Нябёсы і сваю любоў да нас вылівае перад самым Богам. Канешне, у час такіх дзён, як сённяшні, хацелася б, каб нашы блізкія былі матэрыяльна побач нас. Не трэба апасацца слёз і смутку. Аднак у такім дні, як сённяшні, мы павінны дзякаваць Усемагучаму Богу, што паканаў смерць і трывае наша супольная гісторыя з нашымі памерлымі блізкімі і будзе трываць. Калі мы самі адыдзем з гэтага (...) |