Ніва № 06 (3639), 8 лютага 2026 г.
Ваяводскае святкаванне 20-й гадавіны Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальных мовах. (Частка ІІ)Міхал ІВАНЮКУ рамках святкавання 15 студзеня 2026 года ў Падляшскай оперы і філармоніі Беластоку 20-й гадавіны ўступлення ў сілу «Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальных мовах» другі блок мерапрыемства быў прысвечаны інтэлектуальнай частцы — дэбатам з удзелам пяці прадстаўнікоў меншасцей: Грыгорыя Купрыяновіча, Ігара Лукашука, Яўгена Чыквіна, Славаміра Іванюка і, у якасці мадэратара, Артура Канапацкага. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць убачыць і паслухаць, як самыя маладыя прадстаўнікі меншасцей выступаюць з мастацкай праграмай. Артур Канапацкі, мадэратар дыскусіі, не мог не пачаць размову, не задаўшы пытання Яўгену Чыквіну — чалавеку, які непасрэдна ўдзельнічаў у стварэнні законапраекта. Зададзенае мадэратарам пытанне было такім: — Наколькі цяперашні закон з’яўляецца адказам на гістарычны вопыт меншасцей — дыскрымінацыю, вымушаную міграцыю і палітыку асіміляцыі — і ці ўлічвае ён разнастайнасць лёсаў асобных груп і іх розныя патрэбы, якія вынікаюць з мінулага? — Праца над законапраектам доўжылася амаль дваццаць гадоў, і нават аўтарытэтныя асобы, такія як Яцэк Курань, не змаглі пераканаць парламенцкую большасць прыняць яго. Законапраект быў вельмі добра падрыхтаваны, і магчымасць з’явілася падчас тэрміну 2001-2005 гадоў. Тады я быў у фракцыі Альянсу дэмакратычных левых (...) |