Ніва № 06 (3639), 8 лютага 2026 г.
Вярнуліся ў свой рай і нашу памяцьЯўген ВАПА«Гэтую ікону Маці Божай, напісаную мною, дару Тапільскай царкве Святога Мікалая, у якой быў ахрышчаны ў 1931 годзе. Быў прыхаджанінам парафіі Тапілец да 1946 г. Храні мяне Маці Божа. Тапілец, 13 снежня 1989 года. Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч». Такое прысвячэнне, напісанае каліграфічным почыркам аўтара віднее на адваротным баку іконы. Літары і словы пісаныя рускім алфавітам і алоўкам памаленьку блякнуць сярод нітак палатна — быццам тая наша памяць размываецца ў вечнасці часапрасторы. Углядаюся ў надпіс, з дрыжачым хваляваннем трымаю ікону ў руках і неяк рука сама хоча ў гэтую хвіліну перахрысціцца і, схіліўшы галаву, пацалаваць ікону. «Дзякуй Богу, што мы ў жывых і жывем у сябе, на нашай Бацькаўшчыне — Беласточчыне», — маланкава мігцяць у галаве думкі і шэпчуцца вуснамі словы. Багаж гістарычных падзей і людскіх лёсаў прывёў мяне ў марозную нядзелю 25 студзеня 2026 года ў падбеластоцкую царкву ў Тапільцы, а пасля багаслужбы ў яе парафіяльную клуню-святліцу. А ўсё дзякуючы прэм’ернай прамоцыі выдадзенай Цэнтрам беларускай культуры напрыканцы мінулага года на польскай мове кніжкі Сяргея Чыгрына „Przesiedleńcy czy uchodźcy? O Białorusinach przesiedlonych z Polski do Białorusi w latach 1944-1948”. Кніжка з’яўляецца перакладам выдадзенай на беларускай мове Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» ў 2024 годзе працы ўзгаданага Сяргея Чыгрына пад загалоўкам «Рэпатрыяцыя...». У яе (...) |