Ніва № 06 (3639), 8 лютага 2026 г.

Шаман і малефік

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У нашым свеце заўсёды было столькі несправядлівасці і пераследу, што гэта немагчыма вымераць ніякімі падлікамі ды індыкатарамі. Стагоддзямі мільёны людзей катавалі, рэзалі жыўцом, забівалі найбольш жорсткімі спосабамі толькі за іншадумства і тое, што яны асмеліліся нешта выказаць ці зрабіць супраць улады. З ростам тэхнічнага прагрэсу сутнасць і маральнае аблічча чалавецтва ніколькі не змянілася, а метады расправы з іншадумцамі сталі толькі больш вынаходлівымі і бязлітаснымі. Больш таго, калі раней чалавек на гэтай планеце меў яшчэ нейкія шанцы схавацца ў гарах ці лясах і выжыць, то зараз у яго няма ўжо такіх шанцаў. Сачэнне за іншадумцамі ў эпоху лічбавізацыі стала татальным, найперш такую мадэль укараніў камуністычны мааісцкі Кітай, а спакваля гэтую сістэму пераймаюць і многія іншыя дыктатарскія дзяржавы. Найперш, канешне, Расея і Беларусь, якія стварылі фактычна ўжо не толькі адзіную саюзную дзяржаву, але і адзіную сістэму пераследу іншадумцаў. Варта згадаць тую ж адзіную базу крымінальнага вышуку і шматлікія выдачы расейскімі спецслужбамі і сілавікамі палітычных уцекачоў з Беларусі. Палітычных вязняў у працэнтавым вымярэнні і суадносінах да агульнай колькасці насельніцтва ў Расеі менш, чым у Беларусі, але гэта тлумачыцца проста. Па-першае, пратэставы патэнцыял у Беларусі намнога вышэйшы, што выразна паказаў 2020 год. Па-другое, ментальнасць насельніцтва досыць розная — у Расеі бальшыня людзей надалей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF