Ніва № 06 (3639), 8 лютага 2026 г.

Вокны „Нівы”. Рэха часу і перамен

Міра ЛУКША

Памятаеце? Паглядзіце! Пазнаеце дух часу і асобы другой паловы дваццатага стагоддзя Беласточчыны, Польшчы і Беларусі, справы маленькія і вялікія, важныя і здавалася б не такія істотныя ў гісторыі, якія былі, прамінулі і працягваюцца. Тут ёсць і палітыка, і вялікая гісторыя. Магчыма, не грандыёзныя, знамянальныя падзеі з падручнікаў гісторыі, але ёсць цэлы водгук таго, што адбывалася ў Польшчы ў той час. Праз вока найлепшых фотамайстроў краіны і журналістаў «Нівы», якія па-майстэрску здымалі рэчаіснасць старэнькімі і таннымі фотаапаратамі. Вокны «Нівы»! Ратуша ў Беластоку (Рынак Касцюшкі, 10).

Семдзесят гадоў. Яны, на рэдкіх растрах кепска надрукаваныя па тадышняй тэхніцы жылі максімум тыдзень, да новага нумара «Нівы». Нумар рабіўся тры тыдні. Дзесяцігоддзі распавядаюць захапляльную гісторыю з вельмі мясцовым характарам. Звычайную, але ж якую цудоўную! Маленькую частку фота з пукатага ніўскага архіва можам убачыць на выставе «„НІВА” | ФАТАГРАФІІ» ў Падляшскім музеі ў Беластоку, якая адкрыла юбілейны год штотыднёвіка «НІВА», выдаванага беларусамі Падляшша і які ўжо 70 гадоў з’яўляецца неад’емнай часткай грамадскага, культурнага і адукацыйнага жыцця беларускага грамадства на Беласточчыне.

Адкрыццё выставы 30 студзеня было таксама нагодай для сустрэчы з гісторыяй увекавечанай на фота, з сябрамі і самімі ніўцамі ды іх сваякамі на гэтай унікальнай выставе. А людзі не гледзячы на мароз прыйшлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF