Ніва № 05 (3638), 1 лютага 2026 г.

Здзіўляцца свету

Міхаіл ВАЙНОВІЧ

Тапельцы, як вядома з народнай мудрасці, хапаюцца за саломку. Маецца на ўвазе, што нават за саломку, калі больш няма за што. Калі ж побач плавае якісь надзейны прадмет, то, зразумела, аддадуць перавагу яму. Ну, а як такога няма, то ў адчаі чапляюцца за што толькі можа, і як толькі можа.

Таму спецыялісты па прадухіленню няшчасных выпадкаў на вадзе раяць вельмі асцярожна і правільна дапамагаць тапельцам. Бо тыя ў паніцы могуць так няўдала ўчапіцца за свайго ратаўніка, што пацягнуць і яго з сабой на дно.

Вось гэта і ёсць праблема як для тых, хто ў бядзе, так і для тых, хто дапамагаць павінен. Там вялікі розум патрэбны. І досвед. І практыка.

Апошнім часам моцныя галасы з просьбай дапамагчы загучалі з Ірана. Не першы раз, але цяпер з асаблівым адчаем і ўпершыню так адрасна. Не распыляюцца больш на тых, хто сам плаваць не ўмее, або проста з нікчэмнасці сваёй натуры не хоча замачыць месца ніжэй спіны.

Іранскія пратэстоўцы папрасілі дапамогі ў ЗША і Ізраіля.

Хто б мог падумаць!

Яшчэ зусім нядаўна іранская дзяржаўная прапаганда паказвала ўсяму свету відэакадры з плошчаў сваіх гарадоў, дзе шматтысячныя натоўпы крычалі ў адзін голас: „Смерць ЗША”, і „Смерць Ізраілю”.

Дзеля аб’ектыўнасці варта азначыць, што гэта ўсё не з бухты-барахты адбывалася. Проста натоўп адмыслова заводзілі ў гэтым кірунку праўладныя выступоўцы з трыбун, асабліва не абцяжарваючы сябе зменай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF