Ніва № 05 (3638), 1 лютага 2026 г.

Патрыёткі, змагаркі, прадпрымальніцы

Уладзімір АРЛОЎ

Зноў прапаную шаноўным чытачам „Нівы” сустрэцца з гераінямі маёй новай кнігі „Прыўкрасныя. Жанчыны ў гісторыі Беларусі”. Я свядома выбіраю імёны не самыя вядомыя альбо прызабытыя, але, безумоўна, вартыя памяці і пашаны. Кніга стваралася дзякуючы стыпендыі Прэзідэнта Беластока.

Ганна Цюндзявіцкая

Кулінарыя — таксама мастацтва, што можа сказаць процьму цікавага пра народ, ягоную культуру і нават гісторыю. Наўрад ці магу назваць сябе гурманам, але публікацыі на гэтую тэму чытаю ўважліва.

Аднойчы сустракаю „смачнае” апісанне сырнай дэгустацыі (пад грушавую наліўку) у беларускага фермера, які на такой прадукцыі спецыялізуецца. Вось сыр Цэбрык, вось Мальдрык... А гэта сыр Ганін: „свежае каровіна малако грэем, дадаем сычужку, высушваем у ценю ў вымачаным у солі шкумаце льнянога палатна. Ужо вельмі сухі сыр вымачваем у піве, што надае яму ўнікальны выгляд і водар...”

Лаўлю сябе на думцы: усё чытанае раней. Ганна Цюндзявіцкая!

Так, гэта рэцэпт з кнігі знаўцы нашай старадаўняй кухні і не менш славутай дарадніцы ў вядзенні хатняй гаспадаркі. Кніга была ў свой час бестселерам (дый стала б ім і цяпер, бо па-беларуску першы і апошні раз выходзіла ў 1993 годзе). А называлася яна ў арыгінале не надта лаканічна — „Літоўская гаспадыня, Ці навука аб утрыманні ў добрым стане дому і забеспячэнні яго ўсімі прыправамі і запасамі кухоннымі, і аптэкарскімі, і гаспадарчымі...” і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF