Ніва № 05 (3638), 1 лютага 2026 г.
Дамінік Аніська запісваў прыказкі і прасіў беларусаў „арганізавацца”Сяргей ЧЫГРЫНБеларус з вёскі Слойнікі Сакольскага павета Дамінік Аніська (1888-1971) быў не толькі рэлігійным дзеячам, вайскоўцам, публіцыстам, але і фалькларыстам. Гэта пацвярджаюць выяўленыя лісты з запісамі прыказак з пад Саколкі, якія захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (ф. 23, воп. 1, адз. зах. 752). На вялікіх белых лістах лацінкай ім запісана некалькі дзясяткаў прыказак, пад агульнай назвай „Нашы прыказкі з пад Саколкі”. Перад прыказкамі невялікая прадмова Дамініка Аніські, якая называецца „Прыказка”. У ёй аўтар падкрэслівае, што „прыказкі — гэта афарызмы народнай мудрасці. Прыказкі — гэта цэлая філасофія практычнага жыцця. Узяўшы любую прыказку і ўдумаўшыся ў яе сэнс — можна было б вылучыць цэлую навуку”. „Праўда, — піша аўтар, — бываюць прыказкі, каторыя як бы адна адной працівіцца, такія прыказкі можна застасаваць толькі ў адных, а другія ў іншых абставінах. Але, наогул, прыказкі вучаць нас як жыць, як паступаць у такіх ці гэтакіх здарэннях, і мы не патрабуем выпрабоўваць іх на сабе, бо яны ўжо выпрабаваныя праз нашых продкаў. Тут хачу падаць крыху прыказак ужываных пераважна ў ваколіцах Саколкі. Гэтыя прыказкі маюць у сабе крыху паланізмаў, ці мясцовых тутэйшых асаблівасцяў, з якімі часткова і падаюцца”. Далей у прадмове Дамінік Аніська піша, што падобныя (...) |