Ніва № 05 (3638), 1 лютага 2026 г.
Ваяводскае святкаванне 20-й гадавіны Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальных мовах. Частка IМіхал ІВАНЮКСвяткаванне ў Беластоку юбілею ўступлення ў сілу «Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальных мовах» — пераломнага прававога акта для ўсіх нацыянальных, этнічных і моўных меншасцей пачалося ў снежні 2024 года. Тады 9-10 снежня адбылася 4-я навуковая канферэнцыя «Нацыянальныя, этнічныя і моўныя меншасці ў Польшчы на еўрапейскім фоне». Канферэнцыя была арганізавана факультэтам міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэта. Аднак на самой справе ўвесь папярэдні год прайшоў пад знакам святкаванняў, сустрэч і дыскусій аб прыняцці і рэалізацыі закона дваццаць гадоў таму, меркаванняў аб тым, ці патрабуе ён далейшых паправак і ці адпавядае ён чаканням меншасцей. Закон быў першым прававым актам у сучаснай Польшчы, які рэгулюе жыццё, адносіны з дзяржавай і правы меншасцей, а таксама магчымасць кожнай нацыянальнай меншасці рэалізоўваць свае асноўныя перадумовы, г.зн. падтрымліваць сваё існаванне і фармаваць наступныя пакаленні. Беластоцкія ўрачыстасці, якія адбыліся 15 студзеня і былі прысвечаны прыняццю 6 студзеня 2005 года Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальных мовах, і якія прайшлі ў Падляшскай оперы і філармоніі, былі падзелены на тры праграмныя блокі. Кожны з іх уключаў кароткія прамовы аб Законе і яго ролі прадстаўнікоў мясцовага самакіравання і парламента, у тым ліку намесніка спікера (...) |