Ніва № 05 (3638), 1 лютага 2026 г.

Тутэйшыя косці

Міраслаў ГРЫКА

У нашым свеце існуе мноства межаў, якія праходзяць праз розныя ўзроўні рэальнасці і з’яўляюцца альбо штучнымі і непатрэбнымі, альбо натуральна апраўданымі. Цяпер крыху пра натуральныя. Па-першае, самая важная мяжа паміж вайной і мірам, мяжа, якую пасля вопыту двух татальных войнаў павінны старанна ахоўваць усе дзяржавы на Зямлі і кожны грамадзянін. Але мы ўсё часцей адпускаем яе. Гуляй душа! Той, хто хоча, пераступае яе з кантрабандай суседскай крыўды, нацыяналістычнай перавагі, племянной пыхі або культурнага гонару, часта крывадушна схаванага. І калі б гэта было ўсё, мы маглі б адкінуць гэта, аплакваючы чалавечую пасрэднасць. Але за кантрабандай пагарды заўсёды хаваецца вайна, якая не паважае межаў... Дзіўны паварот у польскай ментальнасці ў адносінах да ўкраінцаў, які адбыўся ўсяго за некалькі месяцаў — ад спантаннай салідарнасці з ахвярамі расійскага нападу да хутка нарастаючай варожасці да тых, хто ўцякае з зоны баявых дзеянняў, паказвае, што палякі не змаглі абараніць гэтую мяжу. Мяжу паміж мірам і вайной. Магчыма, гэтаму спрыяюць усёмагутны інтэрнэт і расійскія тролі, якія па ім разгульваюць. Пытанне ў тым, чаму мы некрытычна цягнемся да гэтых хлуслівых нягоднікаў? Што, у нас не хапае ўласнай адвагі? У так званую камуністычную эпоху грамадскае тэлебачанне займалася хлуснёй, перавышаючы межы чалавечай прыстойнасці. Гэта быў відавочны факт, як сказаў бы вядомы класік. Той жа ярлык хлуса прыліп да тэлебачання і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF