Ніва № 05 (3638), 1 лютага 2026 г.

Канец гістарычнага часу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Многія цяпер пішуць пра так званы канец гістарычнага часу. Цяжка даць нейкае адназначнае тлумачэнне што гэта такое, тым больш што розныя мысляры сучаснасці бачаць яго зусім па-рознаму. Зрэшты, на гэта і прэтэндаваць не адважваюся. Але, мяркую, што амаль кожны з нас заўважыў і адчуў за апошнія гады, што мы апынаемся ў пераходзе да нейкай іншай эпохі і адчуваем сябе нібыта ў нейкім іншым вымярэнні. Нават з надвор’ем і вакол яго адбываюцца дзіўныя метамарфозы. А так званыя трэнды (даруйце за навамоднае слоўца) і азначэнні абсурдна мяняюцца. Спачатку тэрміналагічна гаварылі пра пахаладанне клімату, потым пра пацяпленне клімату, пасля пра кліматычныя змены, а зараз сусветныя знаўцы прыроды прыйшлі да высновы, што правільна па-навуковаму будзе ўсё ж казаць пра змены надвор’я. Хоць пра ўсё гэта нашы продкі, ці якія-небудзь індзейцы-чэрокі, ведалі не менш, а то і больш, чым сучасныя давоскія мудрагелі і даследнікі-метэаролагі з даражэзнай камп’ютарнай апаратурай.

Няма ў свеце нічога нязменнага і прыклад Грэнландыі, пра якую не дагаварыў я ў папярэднім артыкуле, найяскравей пра гэта сведчыць. То яна была квітнеючай пад сонцам, ад чаго і атрымала сваю назву, то пакрылася суцэльнай агромністай гарой лёду і снегу, то зноў пачала адтаваць і адкрываць свае нетры. Дык для чаго ж ЗША патрэбная гэтая зямля? Найперш для геапалітычнага кантролю Арктыкі. Грэнландыя, Ісландыя і Брытанія разам утвараюць так званую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF