Ніва № 05 (3638), 1 лютага 2026 г.
Незабыўная «Стаднёўка» ў Гайнаўскім белліцэіАляксей МАРОЗ«Стаднёўка» ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы якая прайшла 16 студзеня 2026 г. была незабыўнай. Белліцэісты з чатырох выпускных класаў і запрошаныя імі суправаджальныя асобы ў вялікай грамадзе распачалі «Стаднёўку» з умелага станцавання «Паланеза» ў вялікай спартыўнай зале. Здаўна школьнай традыцыяй стала, што менавіта там ладзяцца выпускныя балі, дзе многа месца для выконвання паасобных кампазіцый гэтага шыкоўнага танца. Прыбылыя на афіцыйную частку «Стаднёўкі» бацькі з вялікім зацікаўленнем сачылі за сваімі дочкамі, сынамі і іх сябрамі. Дзяўчаты прыбылі апранутыя ў модныя бальныя сукні і з моднымі прычоскамі. Хлопцы ў гэты дзень таксама былі стройнымі. Вучні чацвёртых класаў Гайнаўскага беліцэя жадалі, каб асаблівым і незабыўным быў іх выпускны баль, арганізаваны прыблізна на сто дзён перад матуральнымі экзаменамі. Выглядам беларускіх народных касцюмаў, а асабліва стройным і энергічным выкананнем беларускага народнага танца «Лявоніха» захапілі сваіх сяброў, бацькоў, настаўнікаў і гасцей вучні, якія доўга яго развучвалі і займальна запрэзентавалі. У Гайнаўскім белліцэі стала ўжо традыцыяй прэзентаванне культавага беларускага народнага танца, пасля чаго гарачыя апладысменты былі не меншымі, чым пасля станцавання «Паланеза». Вельмі важным момантам была прамова Аляксандры Волчык і Юліяна Раманюка — прадстаўнікоў выпускнікоў, для (...) |