Ніва № 04 (3637), 25 cтудзеня 2026 г.
Шпацыр па здзічэлым лесе (27)Ганна КАНДРАЦЮКВобраз міфічнай каровы, якую бабка Соня ахвотна змясціла б у гербе Гайнаўскага павета, быццам і не датычыў мяне, ды выліваць слёзы па знікненні кароў здавалася недахопам інтэлекту. Хай плачуць тыя, хто прывязаўся да каровінага хваста. З другога боку свет бабкі Соні з рагатым дабыткам для мне не чужы і не далёкі. Гэта штодзённы клопат вясковых жанчын пакалення маёй маці, бабуль, прабабак. А клопат патрэбны, ён робіць чалавека дзейсным, звязвае з месцам, людзьмі і жывёлай. І бабка Соня, калі ўлічыць невялікую розніцу паміж гадамі, не такая для мяне ўжо іншапланецянка, яна свая баба, старэйшая сястра. Яна застаўляе мяне прыгадаць мінулае і правілы існавання. Для ўсіх, хто нарадзіўся ў беларускай вёсцы дапрамысловай эпохі, каровы значылі больш чым каровы. Яны — сімвал удачы і пачуцця бяспекі. Праўда, іх важнасць больш бачная ў час бяды і пагрозы жыццю. Шпацыруючы па здзічэлым лесе, я наклікала жахлівыя вобразы дзяцінства. І як не круці, тут мусова прывязацца да каровінага хваста, іначай гэта гісторыя не атрымае працягу. * * * Канец кастрычніка 1971 года. Маці пасылае старэйшую сястру па кароў, што пасвяцца на Забалацці, за лесам. Яна падымае выклік, ляціць у падскоках пясчанай гранкай з капытнікам. Ляціць, пакуль жах не загляне ў вочы і не адбярэ ўпэўненасці. Сястра вяртаецца дамоў, плача: — Пад лесам воўк стаіць, — хліпае пад носам. Ваўкі даўно (...) |