Ніва № 04 (3637), 25 cтудзеня 2026 г.
Аргкамітэт на сцежках паўстання: Кастусь Каліноўскі паміж мінулым і сучасным ПадляшшамВольга СЯМАШКАСтарт памяці: новы турысцкі маршрут Баброўнікі-Беласток. У гэтыя студзеньскія дні, калі мы ўспамінаем пачатак паўстання 1863 года (у 2026 годзе — 163-я гадавіна) і дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага (21 студзеня / 2 лютага 1838 г., у 2026 годзе — 188-я гадавіна), асаблівае значэнне набывае захаванне памяці пра жыццё і дзейнасць гэтага вядомага дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху. Менавіта з гэтай мэтай Аргкамітэт па мемарыялізацыі сядзібна-паркавага комплексу Каліноўскіх у Мастаўлянах распрацаваў культурна-турысцкі маршрут «Слядамі Каліноўскага», які ахоплівае ключавыя пункты, звязаныя з яго жыццём і спадчынай на тэрыторыі Падляшша. Маршрут: Баброўнікі — Мастаўляны — Ялоўка — Міхалова — Гарадок — Валілы — Каралеўскі Мост (пры капліцы св. Ганны) — Беласток Маршрут дазваляе наведвальнікам акунуцца ў атмасферу сярэдзіны XIX стагоддзя, даведацца пра жыццё сям’і Каліноўскіх у Мастаўлянах, яго хрост у Ялоўцы, а таксама пра дух паўстання і важныя мясціны памяці пра паўстанцаў. Асаблівасці маршруту: — Баброўнікі — табліца вітае турыстаў, у тым ліку тых, хто ўязджае з тэрыторыі Беларусі, і тлумачыць значэнне паўстання ў рэгіёне. — Мастаўляны — цэнтр сям’і Каліноўскіх, галоўная інфармацыйная табліца, міні-цэнтр з фотаздымкамі і дакументамі. Тут у будучыні павінен паўстаць Музей (...) |