Ніва № 04 (3637), 25 cтудзеня 2026 г.

Кахалі, верылі, стваралі

Уладзімір АРЛОЎ

Сёння прапаную шаноўным чытачам „Нівы” новыя фрагменты маёй кнігі пра жанчын у гісторыі Беларусі. Магчымасць працы над будучым выданнем я атрымаў дзякуючы стыпендыі Прэзідэнта Беластока. Спадзяюся, што ў гэтым годзе кніга пабачыць свет і яшчэ раз пераканае нас, якую велізарную ролю ў нашым мінулым адыгралі тыя, што доўгі час заставаліся ў ценю славы „моцнай паловы”.

Барбара Радзівіл

Яе часам называюць нашай Джульетай. Гісторыя Барбары напраўду поўная жарсцяў, вартых пяра Шэкспіра.

Па смерці яе мужа Станіслава Гаштольда, яго род згас, а маёнткі перайшлі ў вялікакняскі скарб. Бяздзетная 22-гадовая ўдава засталася без сродкаў. Геранёнскі замак, дзе яна самотнічала, таксама належаў не ёй. Далейшы лёс княгіні — адукаванай, разумнай і надзеленай чароўнай прыгажосцю — ахутвала імгла.

З трывогаю яна сустракала ў Геранёнах Жыгімонта Аўгуста. Той ужо быў каранаваны як манарх Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, але падзяляў уладу з бацькам, Жыгімонтам Старым. Барбара пасля жалобы бывала пры віленскім двары, нават перахоплівала прыязныя позіркі госця, але візіт мог азначаць, што заўгодна, ажно да загаду на высяленне.

Сталася іначай: госць затрымаўся ў замку на некалькі тыдняў: маўляў, хаваецца ад чумы, якая ахапіла сталіцу. Праніклівая княгіня зразумела сапраўдную прычыну і адказала Жыгімонту ўзаемнасцю.

Неўзабаве ён зрабіў Барбару фрэйлінай сваёй жонкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF