Ніва № 04 (3637), 25 cтудзеня 2026 г.

У бібліятэцы ў Дубічах-Царкоўных (ч. ІІ). Размова з кіраўніком Гміннай публічнай бібліятэкі ў Дубічах-Царкоўных Міраславай Семянюк-Мараўскай.

Аляксей МАРОЗ

— Ці дзеткі любяць займацца рукадзеллем?

— Калі ладжу заняткі для дзяцей, то раней мушу сама напрацавацца, каб зрабіць іх цікавымі. Дзеткі любяць шыць і вышываць і мы працуем на шаблонах ручнікоў, падрыхтаваных Алінай Дэмбоўскай і зробленых паводле нашых макатак. Вучні вышываюць уручную і на швейных машынах. Людзі прыносяць да нас палатно, якое выкарыстоўваем для шыцця.

— Вы ладзіце таксама сустрэчы з сеніёрамі.

— У бібліятэцы я вяду «Дыскусійны клуб кніжкі». У ходзе сустрэч, у якіх прымаюць удзел перш за ўсё нашы сеніёры, мы размаўляем пра кніжкі звязаныя з нашым рэгіёнам. Я хачу разварушыць сеніёраў і заахвочваю да размоў пра наш рэгіён. Размаўлялі мы пра кніжку Сільвіі Скузы «Толькі не Падляшша», дзе падзеі пачынаюцца ў Дубічах-Царкоўных. Гэта стала прычынай для дыскусіі аб мінулым нашай вёскі і да размовы наконт падзей у кніжцы наконт Дубіч. Размаўлялі мы пра кніжку «Маё жыццё з Сімонай» Леха Вільчка і такую дыскусію правялі ў Пасечніках-Малых, побач Белавежскай пушчы і яе прыроды. Размаўлялі там пра жыццё Сімоны Косак, пра нашу прыгожую прыроду і жыццё ў лесе. Адна жанчына сказала, што памятае Сімону Косак, як яна ездзіла на аўтамабілі малюх. У мяне ёсць каталог з працамі Зэнка, які маляваў на блоках у Гайнаўцы і мы таксама аб Зэнкавых працах размаўлялі. Тады мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF