Ніва № 04 (3637), 25 cтудзеня 2026 г.

«Зялёны лёд»

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Геаграфія — неадменная спадарожніца палітыкі. І калі хоць крыху цікавішся палітыкай, то непазбежна перыядычна лезеш глядзець на сцяну, дзе ў цябе вісіць мапа свету. Бальшыня то цяпер глядзіць у інтэрнэце, дзе разнастайныя і падрабязныя карты свету. Але асабіста я больш люблю ўсё ж глядзець якраз на сцяне ці на глобусе. Праўда, колькі глобус не круці — Зямля будзе ісці сваім парадкам.

Дык вось геаграфія і палітыка як дзве родныя сястры так пераплецены, што ўрэшце складаюць адно цэлае — геапалітыку. І менавіта яна вызначае лёсы тэрыторый, цэлых дзяржаў і народаў. Нішто не стаіць на месцы, усё цячэ і мяняецца. Найбуйнейшы ў свеце востраў — Грэнландыя — калісьці быў самым зялёным ад чаго і атрымаў сваю назву, а зараз гэта — амаль суцэльны лёд.

Што датычыць гісторыі, то тут усё яшчэ цікавей. Грэнландыя далёка не заўсёды была дацкай тэрыторыяй. Яе ў старажытнасці адкрывалі вікінгі і юрыдычна карані суверэнітэту сягаюць у далёкі 1261 год, калі грэнландскія пасяленцы склалі прысягу нарвежскаму каралю. І далей шмат стагоддзяў гэта была якраз нарвежская тэрыторыя. Гэта да пытання — чый жа гэта «лёдавы айсберг».

Але ў 1814 годзе ў еўрапейскай палітыцы адбыўся круты паварот. Паводле Кільскай мірнай дамовы Данія, якая прайграла ў Напалеонаўскіх войнах, была змушана аддаць Нарвегію Швецыі. Гэта быў таксама канец асабістай уніі Даніі і Нарвегіі, якая існавала з 1380 года (спярша ў рамках Кальмарскай уніі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF