Ніва № 04 (3637), 25 cтудзеня 2026 г.
«Sw@da x Niczos» з Пашпартам «Polityki» 2025Міхал ІВАНЮКЯк і штогод, у студзені адбыўся гала-канцэрт культурнай узнагароды «Пашпарты Палітыкі». Гэта быў трыццаць другі па ліку выпуск гэтай важнай падзеі для польскай культурнай індустрыі. «Пашпарты Палітыкі» — адна з найважнейшых культурных узнагарод у Польшчы, якую штотыднёвік «Polityka» ўручае маладым мастакам за выдатныя мастацкія дасягненні, творчую смеласць і адчувальны ўплыў на сучасную культуру. І, як і штогод, фінальны гала-канцэрт аб’ядноўвае самых цікавых дзеячаў польскай мастацкай сцэны — ад музыкі, кіно і тэатра да літаратуры і выяўленчага мастацтва. Сярод намінантаў у гэтай катэгорыі ўпершыню ў мінулым годзе быў падляшскі дуэт «Sw@da x Niczos», які з пачатку сваёй мастацкай кар’еры паслядоўна развівае свой фірменны музычны стыль «Podlasie Bounce», спалучаючы сучасную танцавальную музыку з мясцовай спадчынай рэгіёна і тэкстамі песень на падляшскай мове. У сваёй катэгорыі, г.зн. папулярная музыка, падляшскі дуэт змагаўся за «Пашпарт Палітыкі» разам з двума артыстамі: Марцэлем Балінскім — польскім джазавым музыкам, піяністам, кампазітарам і культурным аніматарам, і музыкам пад нікам WaluśKraksaKryzys, сапраўднае імя якога — Себастыян Гугульскі — польскім музыкам, які грае музыку, што спалучае індзі-рок, пост-панк і спеўную паэзію. Але менавіта падляшскі дуэт за сваю фантазію, арыгінальнасць, імкненне да ўласнага мастацкага шляху да шырокай аўдыторыі і стварэнне сучаснага музычнага (...) |