Ніва № 03 (3636), 18 cтудзеня 2026 г.

Мае гады з «Дэбютам»

Ірэна ЛУКША

Як хутка праляцела дваццаць восем гадоў Конкурсу Беларускай Паэзіі і Прозы. Спецыяльна пішу ўсё з вялікай літары, бо гэта для нас, беларусаў, вялікая справа. Шмат нашых людзей адракаецца свайго. Нават дома гавораць па-польску, бо так у жыцці будзе лепей. Праўду кажучы, я ніякай лепшасці нідзе не бачу, бо ў чым тая лепшасць?

Я не раз чула, як украінцы ад малога вучаць сваіх дзяцей украінскіх вершыкаў і то адбываецца ў такіх месцах, як прыпынак публічнага транспарту, ідучы ў прадшколле ці ў школу. А нашы па-свойму слова не скажуць, бо гэта «ўстыд», і да чаго наша мова патрэбная. Мова англійская так, а беларуская — да чаго прыдаецца? Гляньма на кашубаў. Іх мова адзіная ў іх рэгіёне і ў цэлым свеце. Каб іх зразумець, трэба самому іх мове навучыцца. Аказваецца, што ў іх ёсць свой універсітэт, дзе выкладаецца на кашубскай мове.

Я ўжо ветэранка беларускага Конкурсу. Некаторыя ўдзельнікі перасталі прымаць удзел. Маладыя гавораць, што пісалі, калі былі ў школе, але цяпер няма патрэбы. Некаторыя памерлі, як незабыўны Мікалай Лук’янюк. Штораз штосьці новае ў нашым конкурсе. Штораз цікавейшыя сустрэчы.

У мінулым годзе, пачаўшы ад 10 снежня, я ўсё чакала пісьма з «Нівы». Яго не было. Сустрэла я Веру Масайлу ў царкве і спытала, ці яна атрымала ўжо пісьмо. Яна мне сказала, што званіла ў справе дзяцей, якімі яна займаецца, яна іх прасіла, каб прынялі ўдзел у конкурсе, даведалася, што мерапрыемства адбудзецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF