Ніва № 03 (3636), 18 cтудзеня 2026 г.

Каляды ў чароўным лесе. Частка 5. Вялікае спатканне

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Пахаладала. За два дні перад каляднай ноччу. Ужо зусім хутка свята Божага Нараджэння.

Над чароўным лесам усё больш гірлянд гарыць па вечарах, а днём з надыходам канікул дзеткі на санках збіраюцца гуртом на горцы каля пляца з ялінкай. Шмат смеху і радасных крыкаў можна пачуць ад захутаных у цёплае малых жабак, коцікаў і трусікаў. А дзеткі вожыкаў лупяцца ў снежкі, час ад часу вынырваючы з пад нядаўна збудаваных снежных муроў з малымі кабанчыкамі. Ад кірмашовых домікаў цягне водарам смачных булак і араматнай гарбаты. У актавай залы філармоніі ідзе рэпетыцыя спектакля да нараджэння Ісуса. Праз вялікія вокны і фіранкі не відаць падрабязнасцей, бо сакрэт, але спадар Янот — галоўны рэжысёр — абяцае фурор. У інтэрв’ю мясцовай газеце ён трошкі прыадкрыў таямніцу.

— Будзе шмат святла і цікавых дэкарацый, але галоўнае, каб гэтая пастаноўка пакінула шмат святла ў сэрцы кожнага гледача.

Сам спектакль запланаваны непасрэдна на вечар да дня Божага Нараджэння.

— Прыходзьце з дзеткамі на Куццю, — заахвочваў Янот.

На пякарні ўжо дарабілі апошнія смакоты, каб прадставіць лепшае з гістарычнай кнігі рэцэптаў. Жыхары чароўнага лесу пачалі пераглядаць сваё святочнае ўбранне.

Цэлы дзень у кашачым раёне гладзілі штаны і чысцілі боты ды рыхтавалі капелюшы. А Вожык Антось правяраў накідку на іголкі, каб не зачапіць каго падчас танцаў. Дарэчы, наш здаровы трусік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF