Ніва № 03 (3636), 18 cтудзеня 2026 г.
ХХVII Гвязда і калядкаУля ШУБЗДАЗоркі, хто ў якія б не верыў, усе можна было пабачыць у час канцэрта «Гвязда і калядка», які прайшоў 11 студзеня ў Пачатковай школе № 44 па вуліцы Румянковай у Беластоку, арганізаваных Беларускім-грамадска-культурным таварыствам. Можна сказаць, што самыя зоркі выступілі перад публікай, сярод якой было многа саноўных гасцей, якіх напэўна можна прыраўняць да зорак. Калектывы выступалі на сцэне пад шыльдай «Гвязда і калядка», а таксама кожны калектыў меў з сабою сваю калядную гвязду-зорку. Некаторыя нагадвалі тыя савецкія чырвоныя зоркі, другія — сінія зоркі Давіда, а былі таксама зоркі, якія звярталіся да падляшскага краявіду — народнай культуры. «Гвязда і калядка» гэта культавы фестываль, які ладзіцца ўжо дваццаць сёмы раз і трэба дадаць, што сапраўды тут мала мяняецца, а калі б нехта хацеў зняць фільм пра мінулае, то спакойна можа прыехаць на Падляшша і налавіць статыстаў, бо калядоўшчыкі з таго часу трымаюцца невыказна моцна. Варта падкрэсліць, што можна было захапляцца калядкамі малодшага пакалення і прафесійных царкоўных хароў. (працяг (...) |