Ніва № 03 (3636), 18 cтудзеня 2026 г.
Дыктатуры і людзіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЧалавецтва здолела прыдумаць піва без алкаголю, навучылася рабіць каву без кафеіну і нават ужо сканструявала аўтамабілі без кіроўцаў. Але каб нейкая інтэлектуальная сіла магла вынайсці механізм дзяржавы без дурных чыноўнікаў — такое пакуль нікому не ўдавалася ў гісторыі нашай планеты. Калі чыноўнікі дзяржавы бяздарна кіруюць ці крадуць — гэта яшчэ паўбяды. Бяда, калі такія кіраўнікі пачынаюць верыць у сваю геніяльнасць і абвяшчаюць сябе правадырамі нацыі з адпаведнымі наступствамі — а гэта значыць пажыццёвым кіраваннем. Ды яшчэ імкнуцца перадаць дзяржаўны пасад сваім дзецям, а то і ўнукам. Гэта тыраназаўры даўно ўсе вымерлі, а тыраны ўсё пладзяцца. Не стала выняткам тут і дваццаць першае стагоддзе. Некаторыя з існых на сёння дыктатур перайшлі яшчэ з папярэдняга веку, іншыя пачалі фармавацца ўжо ў найноўшы час. З усіх таталітарных рэжымаў можна вылучыць некалькі тыпаў і відаў. Найперш гэта сацыялістычная дыктатура, найбольш яскравымі прадстаўнікамі якой з’яўляецца камуністычныя Паўночная Карэя і Кітай, там канцлагерная традыцыя для народных мас мае доўгую ў часе ўстойлівасць. Прадстаўлены сацыялістычны шлях развіцця шырока і ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі (Куба, Венесуэла, Нікарагуа). Праўда, для паўднёва- і цэнтральнаамерыканскіх таталітарных і аўтарытарных рэжымаў зараз надышоў не найлепшы час. Палітыка цяперашняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа скіравана якраз на дамінацыю ў заходнім паўшар’і свету, (...) |