Ніва № 03 (3636), 18 cтудзеня 2026 г.
«Мова жыве, калі на ёй ствараеш нешта новае». Калядкі па-своймуМіхал ІВАНЮКЯк і кожны год, на мяжы года (снежань/студзень), пасля Каляд і Новага года, або падчас іх, на Беласточчые пачынаецца сезон калядак і канцэртаў калядак. Культурныя цэнтры, арганізацыі, асацыяцыі, мясцовыя групы, культурныя арганізатары, хары і розныя грамадскія і суседскія ініцыятывы імкнуцца ўшанаваць і адрадзіць гэтую традыцыю і робяць усё магчымае, каб традыцыя не знікла і заставалася жывой і прывабнай для маладога пакалення. Яны стараюцца арганізоўваць калядныя вечары ў розных формах, каб кожны мог знайсці сваю любімую інтэрпрэтацыю. Гэтага ж падыходу прытрымліваецца і дуэт Ані Бяляўскай і Давіда Сулея Рудніцкага, якія 9 студзеня выступілі са сваёй праграмай «Kaladki po-swojomu» ў кавярні „A100” ў Беластоку, а на наступны дзень, 10 студзеня, прадставілі такую ж праграму ў Гайнаўскім доме кудьтуры. Мы часта прызвычаеныя, ці, магчыма, памятаем з дзяцінства, каляднікаў як невялікія групы, якія хадзілі ад дома да дома, ад вёскі да вёскі, прыносячы радасць у дом гаспадароў добрым словам і калядкамі. Але на самой справе ў кожнага чалавека сваё ўяўленне пра тое, як інтэрпрэтаваць і аранжыраваць гэтыя вядомыя песні. Аня Бяляўская і Давід Сулей Рудніцкі з дапамогай сяброў, у тым ліку Іллі Фіёніка, звязанага з асацыяцыяй «Deep Drop Label»; Вольгі Місьты, ініцыятаркі і выдаўцы кнігі «Mały Prync po-swojomu» і культурнай аніматарцы; і Анны Кандрацюк, настаўніцы, перакладчыцы (...) |